14.11.24
Дзень здароўя!

    Раніца ў дзіцячым садзе пачалася з зарадкі для вялікіх і маленькіх, на якую прыходзіў Доктар Пілюлькін. А пасля энергетычнага сняданку выхавальнікі ў групах правялі гутаркі і заняткі на тэмы: «Што я ведаю пра здароўе?", "Карысныя і шкодныя звычкі", "Што значыць быць здаровым?", "Хто такія мікробы?", "Вітаміны-абаронцы арганізма". Таксама ў групах праводзіліся разнастайныя дыдактычныя гульні "Што карысна, а што шкодна для здароўя", "што добра, што дрэнна для арганізма", "Што было б, калі б...", "Што ты ведаеш пра...", "Карысная ежа","Адгадай від спорту". У "Падарожжа ў краіну чысціні і здароўя» адправіліся выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп. Яны прадэманстравалі свае веды аб здаровым ладзе жыцця. І зусім не спалохаліся Каралевы Гразнулі, а наадварот, пераканалі яе ў неабходнасці клапаціцца пра сваё здароўе, займацца спортам, выконваць правілы асабістай гігіены. Каралева Гразнуля так уразілася, што вырашыла змяніць імідж і стаць сапраўднай Чысцюляй. Дзень быў поўны прыемных сюрпрызаў!

Гл. фотагалерэю: http://sad71.bobruisk.edu.by/main.aspx?guid=22313