Традыцыйны восеньскі кірмаш, які ў разгар залатой пары праводзіцца ў ДУА «Дзіцячы сад №71 г.Бабруйска», – не толькі чаканае і ўпадабанае многімі свята, але і неад'емная частка адукацыйнага працэсу, сумеснай творчай дзейнасці педагогаў, выхаванцаў і іх бацькоў.